Вы тут

Лазарэвіч: Мінск адкрыты для міжнароднага супрацоўніцтва па розных напрамках


Мінск адкрыты для супрацоўніцтва з іншымі рэгіёнамі па розных напрамках. Гарадскія ўлады аказваюць усялякае садзейнічанне пасольствам у рэалізацыі цікавых ініцыятыў, выбудоўванні бізнес-працэсаў. Пра гэта заявіла журналістам першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, паведамляе БелТА.


Сёння ў Мінску далі старт сумеснаму праекту з Пакістанам-па Мінску будзе курсіраваць трамвай, дэкараваны ў асаблівай тэхніцы Truck Art, якая шырока распаўсюджана ў гэтай ісламскай рэспубліцы. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Надзея Лазарэвіч праанансавала іншыя сумесныя ініцыятывы ў сферы культуры. Так, у Мінску на гэтым тыдні пройдуць Дні культуры Новасібірскай вобласці, чакаецца візіт прадстаўнічай дэлегацыі з Новасібірска. На ВДНГ у Маскве адбудзецца маштабная прэзентацыя сталіцы ў павільёне «Рэспубліка Беларусь».

«Пакажам наш прамысловы, інавацыйны, культурны, гістарычны патэнцыял, — распавяла Надзея Лазарэвіч. — Цягам 20 дзён будуць сустрэчы, дні аховы здароўя, адукацыі, культуры Мінска».

Таксама запланаваны замежныя візіты. Так, чакаецца прыезд у Мінск дэлегацыі з Азербайджана-Мінск устанавіў пабрацімскія сувязі з Баку падчас нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан. Краснадарскі край зацікаўлены ва ўсталяванні больш цесных узаемаадносін у сферах адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання.

«Цесна працуем з Ульянаўскай вобласцю, абмяркоўваецца тэма прамога рэйса. Прамыя рэйсы даюць штуршок развіццю эканомікі, спрошчаная лагістыка важная для бізнесу», — адзначыла Надзея Лазарэвіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.