Вы тут

Мінпрыроды заклікала ЮНЕСКА не дапусціць палітызацыі тэмы польскага плота ў Белавежскай пушчы


Стаўшы членам ШАС, Беларусь унясе значны ўклад ва ўмацаванне прыродаахоўнай дзейнасці. Пра гэта заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, выступаючы з дакладам падчас пятай нарады кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія адказваюць за пытанні аховы навакольнага асяроддзя, паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.


У сваім дакладзе міністр адзначыў, што Беларусь разглядае ШАС у якасці важнай міжнароднай пляцоўкі і выступае за ўмацаванне яе экалагічнага вымярэння ў ролі аднаго з найважнейшых фактараў стабільнасці ў еўразійскім рэгіёне.

«Са свайго боку, Беларусь гатова ўнесці свой уклад у работу ШАС, развіваючы ўзаемадзеянне ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, — заявіў ён. — Варта адзначыць, што ў нашай краіне прыродаахоўная дзейнасць носіць сістэмны і комплексны характар, ахопліваючы не толькі прыродныя кампаненты, экасістэмы, але і ўсе сферы дзейнасці дзяржавы і чалавека».

Сяргей Масляк праінфармаваў удзельнікаў нарады, што ў нашай краіне надаецца значная ўвага развіццю «зялёнай» эканомікі і зніжэнню энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту, а таксама добрасумленна выконваюцца і нават перавыконваюцца ўсе ўзятыя дзяржавай міжнародныя абавязацельствы. У якасці аднаго з прыкладаў кіраўнік ведамства прывёў скарачэнне выкідаў парніковых газаў у 2022 годзе на 57% з улікам сектара паглынання, што ў 1,5 раза больш узятага абавязацельства да 2023 года (35%).

У ходзе свайго даклада міністр надаў асаблівую ўвагу пытанню негатыўнага ўздзеяння польскага загараджальнага збудавання на экасістэмы ўнікальнага прыроднага комплексу — Белавежскай пушчы, які з’яўляецца беларуска-польскім трансгранічным аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Найбольшую занепакоенасць выклікае парушэнне гідралагічнага рэжыму, высечка рэліктавых лясоў, Блакаванне шляхоў міграцыі жывёл з далейшым збядненнем іх генафонду, — падкрэсліў кіраўнік Мінпрыроды Беларусі. -У сувязі з гэтым хачу звярнуцца да прысутных тут членаў Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з заклікам не дапусціць палітызацыі гэтага пытання ва ўгоду польскім уладам на 46-й сесіі Камітэта, якая адбудзецца ў ліпені бягучага года ў Індыі. Запрашаю ўсіх жадаючых наведаць Белавежскую пушчу, каб на свае вочы ўбачыць і ацаніць сапраўдны стан рэчаў».

Завяршаючы выступленне, Сяргей Масляк выказаў упэўненасць, што, стаўшы паўнапраўным членам ШАС, Беларусь унясе значны ўклад ва ўмацаванне прыродаахоўнай дзейнасці міжнароднай арганізацыі для экалагічнай бяспекі Еўразійскага кантынента.

Прэв’ю: Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.