Вы тут

Беларусь і Турцыя рыхтуюць пагадненне аб прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў


Беларусь і Турцыя правялі ў Мінску двухбаковыя кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, турэцкую — намеснік міністра замежных спраў Ясін Экрэм Серым.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр консульскіх пытанняў, у ліку якіх перасячэнне граніц дзвюх краін, захаванне правоў беларускіх і турэцкіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, а таксама сітуацыі, якія ўзнікаюць у змешаных шлюбах.

«Беларускі і турэцкі бакі пацвердзілі неабходнасць працягу сумеснай працы па падрыхтоўцы да падпісання шэрагу двухбаковых пагадненняў, уключаючы пагадненне аб прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў, аб супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі, а таксама дадатковы пратакол аб унясенні змяненняў у дзеючае пагадненне аб узаемнай адмене віз», — распавялі ў МЗС.

Прэв’ю: МЗС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».