Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі законапраект «Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў»


Акрамя дэпутатаў, якія займаюцца распрацоўкай праекта закона, у круглым стале прынялі ўдзел ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Прапановы, выказаныя прадстаўнікамі грамадскасці, будуць улічаны пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання. 


Нагадаем, у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў» дэпутатамі быў прыняты 17 красавіка. Яго асобныя палажэнні выклікалі вялікую цікавасць, асабліва ў той частцы, якая датычыцца воінаў-інтэрнацыяналістаў. З 29 красавіка па 12 мая праведзена серыя дыялогавых пляцовак, у тым ліку з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў, у рамках якіх былі выпрацаваны прапановы для магчымага іх уключэння ў праект закона.

Як паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, змяненні закрануць і воінаў-інтэрнацыяналістаў. «Мы павінны паглядзець, што мы можам дадаткова зрабіць для гэтай катэгорыі людзей, — адзначыў ён. — Гэта ў першую чаргу узмацненне пазіцый адносна рашэнняў медыцынскіх праблем і захавання здароўя гэтай катэгорыі насельніцтва. Дадатковыя прэферэнцыі па гэтым кірунку ўжо ўнесены ў праект закона. Акрамя таго, воіны-інтэрнацыяналісты, якія набылі інваліднасць, у тым ліку ў працэсе свайго жыцця, атрымаюць магчымасць на пяць гадоў раней сыходзіць на пенсію. Гэта таксама сур’ёзная падтрымка. Дадатковыя сацыяльныя гарантыі будуць датычыцца сем’яў, якія страцілі сваіх блізкіх у лакальных канфліктах. Абмеркаваўшы гэтыя пытанні ў рэгіёнах у перыяд работы ў выбарчых акругах, мы падвялі вынік з удзелам непасрэдна ўдзельнікаў канфліктаў на тэрыторыі іншых дзяржаў, каб да другога чытання прыйсці з такім дакументам, які б задавальняў пераважную большасць людзей, якіх ён будзе закранаць». 

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.