Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб даўгабудзе на Грушаўцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая падпісаў указ нумар 207, накіраваны на больш хуткае завяршэнне будаўніцтва жылых дамоў ТАА «Жылбудкамплект». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакумент карэкціруе ўказ нумар 347 «Аб завяршэнні будаўніцтва жылых дамоў» ад 15 верасня 2021 года. Ім прадугледжаны шэраг змяненняў, накіраваных на больш хуткае завяршэнне будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў незаможнага забудоўшчыка ТАА «Жылбудкамплект» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса ў Мінску.

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх удзельнікаў будаўніцтва дольшчыкам, якія мелі з ТАА «Жылбудкамплект» дагаворы на ўзвядзенне аб’ектаў долевага будаўніцтва, указам прадастаўляюцца такія ж правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.