Вы тут

Хто мае права адмовіцца ад напісання цэнтралізаванага экзамену?


Першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце на выбар выпускнікі 11-х класаў напішуць ужо 27 мая. Аднак ёсць катэгорыя навучэнцаў, якія маюць права адмовіцца ад іспыту. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.


Фота з адкрытых крыніц

— Атрымаць вызваленне ад напісання ЦЭ могуць школьнікі па некалькіх прычынах. Перш за ўсё такой магчымасцю мае права скарыстацца пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У гэтым выпадку дыпламанты могуць быць вызваленыя ад двух ЦЭ па ўласным жаданні, — адзначылі ў камітэце па адукацыі. — Ад аднаго ЦЭ могуць адмовіцца тыя навучэнцы, якія перамаглі на гарадскім этапе вышэйназванай алімпіяды.

Паводле папярэдніх падлікаў, такой магчымасцю ў Мінску скарысталіся больш за 30 выпускнікоў.

— Таксама па жаданні могуць быць вызваленыя ад выніковых выпрабаванняў выпускнікі, якія навучаліся дома. Але ў гэтым выпадку ёсць нюанс: тады яны губляюць магчымасць і рэгістрацыі на ЦТ. Такім чынам, яны не змогуць паступіць сёлета ў тыя ўстановы, дзе неабходна прад’яўляць дадзеныя сертыфікаты, — заўважылі ў ведамстве.

Пры гэтым атэстат школьнікі атрымаюць, нават калі выніковыя іспыты не здавалі. У дакуменце аб адукацыі будуць выстаўлены гадавыя адзнакі без уліку вынікаў ЦЭ.

А што будзе, калі дзіця захварэла і не зможа прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене?

— Такія сітуацыі здараюцца. Самае галоўнае — мець адпаведны медыцынскі дакумент. Таксама магчыма сітуацыя, калі падчас самога ЦЭ малады чалавек адчуў сябе дрэнна. Тады неабходна паставіць у вядомасць дзяжурнага ў аўдыторыі пра сваё самаадучванне. У кожным пункце ЦЭ прадугледжана работа медыка, які акажа дапамогу. Пасля заканчэння школы трэба звярнуцца ў медінстытут. Здаць іспыт школьнік зможа ў рэзервовы дзень, — распавялі ў камітэце па адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.