Вы тут

Беларусь ратыфікавала пратакол з Расіяй, які падаўжае гарантыйны тэрмін эксплуатацыі абсталявання БелАЭС


Беларусь ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года, падпісаны ў Мінску 2 лістапада 2023 года. Адпаведны закон № 2-З ад 21 мая апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


«Савету Міністраў Беларусі даручана ў шасцімесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі пратакола, названага ў артыкуле 1 гэтага закона», — гаворыцца ў законе.

Згодна з пратаколам, устаноўлены пагадненнем двухгадовы гарантыйны тэрмін эксплуатацыі абсталявання можа быць прадоўжаны на большы перыяд. На асобнае абсталяванне можа быць устаноўлены больш працяглы гарантыйны тэрмін эксплуатацыі. Акрамя таго, у пагадненні ёсць палажэнне аб тым, што парадак фарміравання цаны на ядзернае паліва і ўмовы яго пастаўкі ўзгадняюцца расійскімі і беларускімі кампетэнтнымі органамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».