Вы тут

Стралкі з вінтоўкі Пранько і Чарноў перамаглі на Кубку Расіі ў турніры змешаных пар


Беларускія стралкі заваявалі чарговыя медалі Адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатаве, паведамляе БелТА.


У перадапошні дзень спаборніцтваў скарбонка нашай каманды папоўнілася дзвюма ўзнагародамі — абедзве былі выйграны ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў на дыстанцыі 50 метраў сярод змешаных пар. Перамогу ў гэтым практыкаванні атрымаў тандэм Уладзіславы Пранько і Уладзіміра Чарнова, другі рэзультат паказалі Ілья Чаргейка і Марыя Мартынава.

Напярэдадні ў стральбе з пнеўматычнага пісталета сярод змешаных дуэтаў бронзавымі прызёрамі турніру сталі нашы Ульяна Даніленка і Мікалай Якута. Перад заключным днём спаборніцтваў Кубка Расіі ў актыве беларускай каманды 17 узнагарод — 7 залатых, 6 сярэбраных і 4 бронзавыя. Усяго на спаборніцтвах у Падмаскоўі выступілі больш за 450 стралкоў з дзвюх краін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».