Вы тут

Патэнцыял Міншчыны прадстаўлены на інвестыцыйным кірмашы ў Чунцыне


У Чунцыне стартаваў VI Міжнародны гандлёва-інвестыцыйны кірмаш Заходняга Кітая. Цэнтральная пляцоўка на кірмашы належыць ганароваму госцю — Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.


Фота Мінскага аблвыканкама

«Беларусь надае вялікую ўвагу развіццю супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. За 30-гадовую гісторыю з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін кіраўнікі нашых дзяржаў правялі 14 асабістых сустрэч, а ў 2022-м лідары Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю аб вывадзе адносін на новы ўзровень — усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства», — адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў выставы, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Ад імя беларускага ўрада ён выказаў удзячнасць Старшыні Народнага ўрада Чунцына за запрашэнне.

Мінская вобласць паспрабавала максімальна шырока прадставіць патэнцыял рэгіёна і краіны ў цэлым. Так, у цэнтральнай частцы экспазіцыі — сумесны з Кітаем праект Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень». «Урадам Беларусі пры падтрымцы кіраўніка нашай дзяржавы прадастаўлены беспрэцэдэнтныя прэферэнцыі рэзідэнтам гэтай унікальнай зоны для развіцця найноўшых тэхналогій. Прычым рэзідэнтамі парку могуць стаць жадаючыя з любых дзяржаў», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у свеце па вытворчасці прадуктаў харчавання высокай якасці і па даступных цэнах. «Мы цалкам забяспечваем уласную харчовую бяспеку і пастаўляем значныя аб’ёмы прадукцыі на экспарт», — сказаў кіраўнік вобласці.

Наведвальнікі выставы атрымалі магчымасць пазнаёміцца і з турыстычным патэнцыялам Беларусі. «Прыродна-кліматычныя ўмовы нашай дзяржавы адрозніваюцца ад вашых. Таму значныя патокі турыстаў з Беларусі прыязджаюць у Кітай для знаёмства з вашай шматвяковай культурай. І ў сваю чаргу Беларусь карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў Кітая», — адзначыў Аляксандр Турчын.

Як паведамлялася раней, старшыня Мінскага аблвыканкама прыняў удзел у форуме эканамічнага супрацоўніцтва пабрацімаў у Чунцыне. На форуме прысутнічалі кіраўнікі з 30 рэгіёнаў і гарадоў краін, з якімі Чунцын устанавіў пабрацімскія адносіны. Дэвіз форуму сёлета — «паглыбленне рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне агульнаму развіццю». Удзельнікі абмеркавалі інвестыцыйныя магчымасці і новыя пункты судакранання для пашырэння эканамічнага і тэхналагічнага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, падчас візіту ў Чунцын Аляксандр Турчын азнаёміўся з медыцынскім абсталяваннем ад кампаніі Zybio. Наведваючы прадпрыемства, якое спецыялізуецца на даследаваннях і распрацоўках рэагентаў і абсталявання для дыягностыкі ў лабараторных умовах, імунааналізу і малекулярнай дыягностыкі, гематалогіі і мікрабіялогіі, кіраўнік Мінаблвыканкама распавёў, як уладкованая сістэма аховы здароўя ў Беларусі, і адзначыў, што менавіта для невялікіх медустаноў, такіх як раённыя бальніцы, важнае значэнне мае дыягностыка, бо чым раней захворванне будзе выяўлена, тым лягчэй будзе праходзіць лячэнне. Мінская вобласць плануе накіраваць у Чунцын некалькі медыкаў, каб яны вывучылі тэхніку Zybiа і яе працу ў бальнічных умовах.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.