Вы тут

Бюст мітрапаліту Іосіфу Сямашку адкрылі ў Гродне


Бюст мітрапаліту Іосіфу Сямашку адкрылі на тэрыторыі Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра ў Гродне, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як прагучала падчас урачыстага мерапрыемства, уз’яднанне праваслаўнага свету ў 1839 годзе з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускага народа. 12 лютага па старым стылі ў Полацкім храме Святой Сафіі адбылося саборнае служэнне, пасля якога быў складзены саборны акт, падпісаны 24 асобамі-начальнікамі. Прашэнне пададзена на найвышэйшае імя. І ўжо 25 сакавіка 1839 года яно было адобрана. Так, адбылося вяртанне больш за паўтара мільённага заходнерускага насельніцтва ў лона праваслаўнай царквы. Як было падкрэслена, гэта падзея непарыўна звязана з імем высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Іосіфа Сямашкі.

Асвячэнне бюста здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. «Мітрапаліт Іосіф Сямашка быў натхняльнікам і арганізатарам Полацкага аб’яднальнага сабора, які дапамог і зафіксаваў вяртанне уніятаў у лона праваслаўнай царквы. Уніяцтва на той перыяд было падзяляльным фактарам беларускага народа. Гэта больш праяўлялася на землях Белай Русі. Там, дзе ёсць падзел, там, вядома, былі спадарожныя моманты, якія ўскладнялі жыццё народа. І мітрапаліт Іосіф арганізаваў найважнейшы гістарычны момант на беларускіх землях. Вельмі ўдумліва, добраахвотна людзі прымалі рашэньне. Акрамя таго, вялікі клопат, любоў, падрыхтоўка папярэднічалі таму, каб гэты момант адбыўся. І наступныя гады, стагоддзі, паказалі, што гэтае рашэнне было вельмі важным, вывераным», — адзначыў мітрапаліт Веніямін.

На думку Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, сама гісторыя сведчыць аб значнасці кроку, які зрабіў мітрапаліт Іосіф. «За гэтым стаялі вялікія яго працы, перажыванні, клопат. Але атрымалася. І мы, удзячныя нашчадкі, сёння ўспамінаем, як у свой час, у 1843 годзе, тут адраджалася жыццё праваслаўнай парафіі, манастыра на гэтым месцы, у старажытным прыстанку Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра, таму менавіта тут устаноўлены бюст. Але думаецца, што памяць аб святым перш за ўсё захоўваецца ў сэрцах, малітвах, якія здзяйсняюцца ў нашых храмах. А бюст з’яўляецца такой бачнай праявай памяці аб вялікім пастыры і служыцелі справе Божай, служыцелі беларускага народа», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, мітрапаліт Іосіф Сямашка быў вялікім чалавекам, яскравым прыкладам самаахвярнага служэння царкве, веры, людзям. «Гэта чалавек, які даказаў, што любоў і служэнне здольныя аб’ядноўваць людзей, які зрабіў вельмі шмат для аб’яднання беларускага народа. Праз шмат гадоў гэта па-ранейшаму важна. Мы будуем сваю дзяржаву, абапіраючыся на веру, любоў, на надзею на светлую будучыню. І ў нашай шматканфесійнай краіне, напэўна, гэта тая аснова, якая дае магчымасць захаваць мір, згоду ў грамадстве», — сказаў Уладзімір Каранік.

Кіраўнік вобласці дадаў, што помнік стане яркім прыкладам, будзе заклікаць любіць сваю радзіму, верыць у яе светлую будучыню. «І не проста верыць, а працаваць на карысць нашай любімай Беларусі. Таму я спадзяюся, што гэта паслужыць аб’яднанню нашага народа. Мы не раз даказалі, што калі мы разам — мы непераможныя», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.