Вы тут

Абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу за прапаганду ўхілення ад выканання воінскага абавязку


У Беларусі абмежаваны доступ да інтэрнет-рэсурсу за прапаганду спосабаў ухілення ад выканання воінскага абавязку, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.


«Па пастанове пракурора Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнет-рэсурсу povestka.org. Падставай для прыняцця рашэння сталі парушэнні гэтым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», — растлумачылі ў пракуратуры.

Так, на партале публікавалі інфармацыю па прапагандзе спосабаў ухілення ад выканання воінскага абавязку. Таксама прызыўнікам аказвалася дапамога па ўхіленні ад праходжання тэрміновай ваеннай службы.

«Функцыянаванне гэтага інтэрнет-рэсурсу садзейнічала ўхіленню грамадзян Рэспублікі Беларусь ад выканання воінскага абавязку, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы, — падкрэслілі ў пракуратуры. — У рамках рэалізацыі пастановы дзяржаўнай інспекцыяй па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі доступ да рэсурсу povestka.org абмежаваны».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрэыях дамы уваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрэыях дамы уваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.