Вы тут

ДПК: Чэргі транспарту на ўезд у ЕС працягваюць расці


Чэргі транспарту на ўезд у ЕС працягваюць расці. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Па стане на 10.00 каля 2 тыс. фур чакаюць уезду ў ЕС перад усімі сумежнымі пунктамі пропуску.

Перад літоўскімі пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») у чарзе амаль 1 тыс. фур. Менш за ўсё транспарту аформілі ў «Мядзінінкаі» — усяго 14% ад нормы.

Кантрольныя службы польскага пункта «Кукурыкі» («Казловічы») прапусцілі на сваю тэрыторыю 61% вялікагрузаў. Праз адзіны які функцыянуе латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») у ЕС прайшло 45% фур.

Скупнасць легкавушак адзначаецца перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») — 140 аўто. Перад літоўскімі пагранпераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») уезду чакаюць 160 і 90 легкавушак адпаведна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».