Вы тут

Футбаліст «Рэала» Тоні Кроас завершыць кар’еру пасля Еўра-2024


Футбаліст Тоні Кроас, які выступае за «Рэал» (Мадрыд), завершыць сваю спартыўную кар’еру пасля Еўра-2024. Пра гэта чэмпіён свету 2014 года напісаў у сацыяльнай сетцы, паведамляе «МИР 24».


Фота з адкрытых крыніц

Паводле яго слоў, ён заўсёды хацеў пайсці з прафесійнага футбола на піку сваіх магчымасцей. Гэтым і абумоўлена такое рашэнне, заявіў 34-гадовы спарсмен.

«Мая кар’ера дзейнага футбаліста завершыцца гэтым летам пасля чэмпіянату Еўропы. Як я заўсёды казаў, „Рэал“ быў і будзе маім апошнім клубам. Я шчаслівы і ганаруся тым, што знайшоў правільны час для свайго рашэння і змог абраць яго самастойна», — напісаў Кроас у сацыяльнай сетцы.

Тоні Кроас гуляе за «Рэал» з 2014 года. Футбаліст правёў 463 матчы, у якіх забіў 28 галоў і здзейсніў 98 галявых перадач. Да гэтага ён выступаў за нацыянальную футбольную зборную Германіі, а таксама гуляў у складзе «Байера» і «Баварыі».

Еўра-2024 пройдзе ў перыяд з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Берліне, Кёльне, Франкфурце-на-Майне, Гельзенкірхене, Гамбургу, Лейпцыгу, Мюнхене, Штутгарце і Дортмундзе.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.