Вы тут

Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая


Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 м/с, а ўдзень па захадзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, месцамі пры навальніцах — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень — плюс 22-28 градусаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.