Вы тут

Саюзныя парламентарыі абмеркавалі фарміраванне навуковай, адукацыйнай і культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы


Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры, навуцы і адукацыі адбылося ў Омску, паведамілі БелТА ў прэс-службе сходу.


Парламентарыі разгледзелі пытанні падрыхтоўкі да правядзення ўрадавай гадзіны на тэму «Фарміраванне і развіццё агульнай культурнай, навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы», рашэнне аб правядзенні якой было прынята на 65-й сесіі Парламенцкага сходу. «Улічваючы тэматыку Форуму рэгіёнаў, прысвечанага ў 2024 годзе навуцы і інавацыям, дэпутаты — члены Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі прапанавалі правесці паэтапны разгляд тэмы ўрадавай гадзіны: на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага сходу будзе разглядацца тэматыка развіцця навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы; пытанні культуры будуць разгледжаны на другім этапе — у рамках урадавай гадзіны на пасяджэнні 67-й сесіі», — расказалі ў прэс-службе.

Было таксама разгледжана пытанне аб распрацоўцы новых праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы. «Парламентарыі адзначылі рэзультатыўную работу аўтараў новых праектаў Саюзнай дзяржавы. Сярод іх распрацоўка і стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Манумент Воіну-пераможцу» для гісторыка-культурнага мемарыяльнага комплексу «Паўночны фас Курскай дугі», распрацоўка і выданне вучэбнага дапаможніка па агульнай гісторыі Саюзнай дзяржавы, стварэнне інфармацыйнага цэнтра экскурсійнага абслугоўвання Мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Ініцыятарам і распрацоўшчыкам іншых праектаў і мерапрыемстваў у сферах культуры, навукі і адукацыі рэкамендавана ў самыя кароткія тэрміны завяршыць падрыхтоўку неабходнай дакументацыі для накіравання прапаноў на разгляд у профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі і афармлення бюджэтных заявак на 2025 год», — адзначылі ў прэс-службе.

«Члены камісіі абмеркавалі дзейнасць па падрыхтоўцы мерапрыемстваў XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрству культуры Расійскай Федэрацыі парламентарыі рэкамендавалі пры падрыхтоўцы фестывалю ўдзяліць асаблівую ўвагу духоўна-маральнаму складніку яго мерапрыемстваў», — дадалі ў прэс-службе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камісіі Мікалай Бурляеў, члены камісіі Вольга Германава, Наталля Касіхіна, Міхаіл Мірончык, губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка, старшыня Заканадаўчага сходу Омскай вобласці Аляксандр Арцёмаў, а таксама прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства асветы Расіі, міністэрстваў культуры Беларусі і РФ, урада Омскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».