Вы тут

Петрышэнка: Настаў час скарэкціраваць закон «Аб правах дзіцяці»


У Беларусі скарэкціруюць закон «Аб правах дзіцяці». Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Адно з пытанняў, якія мы разгледзім сёння, звязана з карэкціроўкай закона «Аб правах дзіцяці». Названы дакумент ужо дзейнічае больш за 30 гадоў, за гэты перыяд уносіліся пэўныя карэкціроўкі, але апошні раз гэта было ў 2016 годзе. З’яўляюцца ўкіды, выклікі, якія ў першую чаргу звязаны з прапагандай нетрадыцыйных адносін, з уплываючымі негатыўна на дзяцей цацкамі, злачыннымі замахамі на дзяцей. Створана адпаведная група, якая падрыхтавала пэўныя змяненні. У адпаведнасці з планам работ па законапраектах у верасні мы павінны гэты дакумент унесці ва ўрад, а ў снежні — на разгляд парламента. Таму мы грунтоўна ў рамках і нацыянальнай камісіі, і профільных міністэрстваў прааналізуем і падрыхтуем адпаведныя карэкціроўкі, якія яшчэ больш абароняць нашых дзяцей у цяперашніх умовах, зрэагуем на знешнія выклікі», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Другое пытанне для разгляду — практычная рэалізацыя мер па абароне правоў дзяцей. «Выпрацавана сістэма па абароне дзяцей, якія трапілі ў складаную сітуацыю і маюць патрэбу ў дзяржаўнай сацыяльнай абароне, знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Механізм работы трэба пастаянна ўдасканальваць, каб гібка і аператыўна рэагаваць на негатыўныя тэндэнцыі, праводзіць прафілактыку. У бягучым годзе ўжо 263 дзіцяці, якія знаходзіліся пад дзяржаўнай абаронай, вернуты ў сем’і, 5 тыс. дзяцей, якія былі зафіксаваны ў базе тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, зняты з уліку і кантролю», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Ён звярнуў увагу на тое, што дэкрэт Прэзідэнта нумар 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» рэалізуецца і дае свае вынікі. «Тым не менш нам неабходна прадаўжаць удасканальваць гэту работу як на ўзроўні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы, Мінадукацыі, МУС), так і па лініі мясцовых органаў улады. Усе павінны быць уключаны ў гэты працэс, каб аберагаць нашых дзяцей», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.