Вы тут

Галоўчанка: Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва з «Расатамам»


Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва з «Расатамам». Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«З уводам у эксплуатацыю БелАЭС наша краіна атрымала істотную перавагу і ўмацавала энергетычную бяспеку. Фактычна, пры вашым непасрэдным удзеле ў нас сфарміравана новая галіна эканомікі, якая стала вялікім імпульсам для ўкаранення новых тэхналогій і новых інавацыйных рашэнняў. З завяршэннем будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі нашы адносіны з «Расатамам» не толькі не затармазіліся, але і паспяхова развіваюцца па шэрагу напрамкаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Так, быў падпісаны мемарандум паміж урадамі Беларусі і Расіі аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій, а таксама комплексная праграма расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне атамных неэнергетычных і няатамных праектаў.

«Хачу вас запэўніць, што мы настроены на пашырэнне ўзаемадзеяння з дзяржкарпарацыяй «Расатам», — падкрэсліў прэм’ер-міністр Беларусі.

Аляксей Ліхачоў адзначыў, што для «Расатама» вялікі гонар працаваць у Беларусі. «Дзякуючы сумеснай рабоце ўрада Беларусі, Міністэрства энергетыкі і «Расатама» ў Астраўцы стаіць самая маладая, эфектыўная і бяспечная станцыя ў Еўропе. Але на гэтым мы не спыняемся. Мы разглядаем каля 40 праектаў у няядзернай сферы. Яны ў рознай ступені гатоўнасці, але кожны з іх, на наш погляд, стане прывабным прамысловым, вытворчым праектам з новымі рабочымі месцамі, падатковымі паступленнямі і далейшым развіццём кампетэнцый, у тым ліку для паставак у трэція краіны. Для нас галоўны крытэрый — каб гэта былі не проста сумесныя навукова-даследчыя работы, на выхадзе павінны быць прадпрыемствы з прывабнымі эканамічнымі параметрамі», — абазначыў перспектывы дырэктар "Расатама".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.