Вы тут

Траццяк і Шаўчук выйшлі ў фіналы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па барацьбе


У сталіцы Азербайджана Баку прадаўжаецца маладзёжны чэмпіянат Еўропы па барацьбе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


У дзённай праграме чацвярга на бакінскі дыван выходзілі пяцёра прадстаўніц нашай каманды, дзве з якіх дабраліся да фіналаў сваіх вагавых катэгорый. У вазе да 62 кг Яна Траццяк перамагла літоўку Інету Дантайце і эстонку Вікторыю Веса, саперніцай беларускі па заўтрашнім паядынку за золата будзе ўкраінка Ірына Бондар. У катэгорыі да 72 кг Аліна Шаўчук адолела Марзію Садыгаву з Азербайджана і Букрэназ Серт з Турцыі, супрацьстаяць нашай спартсменцы ў пятнічным фінале будзе Надзея Сакалоўская з Украіны.

У вазе да 57 кг Вольга Гардзей стартавала з перамогі над расіянкай Анастасіяй Казловай, але ў паўфінале ўступіла турчанцы Эльвіры Камалаглу. 24 траўня Гардзей пазмагаецца за бронзу з сербкай Янай Пятровіч. У катэгорыі да 53 кг Вікторыя Воўк у чвэрцьфінале прайграла Эльнуры Мамадавай з Азербайджана, але дзякуючы далейшаму выхаду саперніцы ў фінал трапіла ў паядынак за трэцяе месца. Аспрэчваць медаль Воўк будзе з Лаўрай Станэліце з Літвы. Барацьбу за ўзнагароды завяршыла толькі Ксенія Цярэня (да 65 кг), якая пацярпела няўдачу ў 1/4 фіналу.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.