Вы тут

У Беларусі ўдасканальваецца парадак фарміравання тарыфаў на платныя медпаслугі


У Беларусі ўдасканальваецца парадак фарміравання тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 76 ад 24 красавіка, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Прававым актам зацверджана інструкцыя, якой вызначаны парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, рэгулюемых Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Новая інструкцыя дапоўнена парадкам фарміравання сабекошту платных медпаслуг і формамі для разліку іх сабекошту.

Таксама дакументам прадугледжана абмежаванне працэнта накладных расходаў, уключаемых у сабекошт платнай медпаслугі. Выключаецца норма аб прымяненні надбавак на лекавыя прэпараты і медыцынскія вырабы, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні платных медпаслуг.

Тлумачыцца, што пад дзеянне інструкцыі падпадаюць юрыдычныя асобы і ІП, якія аказваюць платныя медпаслугі грамадзянам Беларусі, а таксама замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, пастаянна пражываючым на тэрыторыі рэспублікі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Беларусі.

Прававы акт уступае ў сілу з 1 ліпеня 2024 года. Пры гэтым пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 14 ад 3 лютага 2015 года, якой заверджана дзеючая цяпер інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, прызнаецца страціўшай сілу.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.