Вы тут

Беларуска Варакіна стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе сярод моладзі


Беларуская спартсменка Наталля Варакіна перамагла на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2024 года, які праходзіць у Баку, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Спартсменка з Быхава заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 50 кг. Напярэдадні беларуска перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану Назараву з Азербайджана і румынку Ану Марыю Пірву, а сёння ў фінальным паядынку перамагла Зехру Дэмірхан з Турцыі. Раней у сваёй кар’еры Наталля Варакіна станавілася бронзавым прызёрам летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў, а таксама сярэбранай медалісткай II Гульняў краін СНД.

Гэта ўзнагарода вышэйшай пробы стала для беларускай каманды першай на кантынентальным форуме і другой у суме — напярэдадні серабро ў катэгорыі да 97 кг у прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю выйграў Абубакар Хаслаханаў. Таксама ў чацвер за медаль маладзёжнага ЧЕ змагалася наша Аляксандра Булава, але ў паядынку за бронзу ў вазе да 55 кг беларуска ўступіла Настассі Яндушкінай з Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.