Вы тут

Легкавушка ўрэзалася ў аўтобус у Чэрвеньскім раёне, адзін чалавек загінуў


У ДТЗ у Мінскай вобласці загінуў вадзіцель аўтамабіля. Падрабязнасці БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.


Фота БелТА

Сёння каля 15.20 у Чэрвеньскім раёне на аўтадарозе М4 «Мінск-Магілёў» 44-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы аўтамабілем BMW, паводле папярэдняй інфармацыі ўчыніў спадарожнае сутыкненне са школьным аўтобусам МАЗ. На момант здарэння ў аўтобусе знаходзілася сямёра дзяцей.

Вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў на месцы. Яго пасажырка (42-гадовая магіляўчанка), а таксама 13-гадовая дзяўчынка-пасажыр аўтобуса дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану здароўя.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.