Вы тут

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Арэнбургскай і Курганскай абласцям Расіі


Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Арэнбургскай і Курганскай абласцям Расійскай Федэрацыі, якія пацярпелі ад паводак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая № 360, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, Гродзенскаму і Мінскаму аблвыканкамам даручана забяспечыць водпуск і афармленне тавараў для аказання гуманітарнай дапамогі Арэнбургскай і Курганскай абласцях.

У пераліку для гуманітарнай дапамогі Арэнбургскай вобласці больш за 60 пазіцый. Сярод іх ветэрынарныя прэпараты, пасцельная бялізна, коўдры, ручнікі, сподняя бялізна, гаспадарчы інвентар, паўкамбінезоны з ботамі і іншае. У спісе для дапамогі Курганскай вобласці – мясныя кансервы, цукар, макароны, грачаныя крупы, коўдры, ручнікі, пледы, сподняя бялізна і гэтак далей.

Забяспечыць арганізацыю дастаўкі гуманітарнай дапамогі даручана Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

Пастанова набывае моц з дня яе прыняцця.

Як паведамлялася, паводка ў Арэнбургскай вобласці вясной гэтага года стала адной з самых маштабных у гісторыі рэгіёна. Быў уведзены рэжым НС федэральнага маштабу. Рэжым НС таксама быў уведзены ў Курганскай вобласці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.