Вы тут

У Мінску адкрыліся Дні культуры Новасібірскай вобласці у Рэспубліцы Беларусь


23 мая ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь, якія на працягу некалькіх дзён будуць радаваць жыхароў і гасцей сталіцы выступленнямі музычных і тэатральных калектываў, якія заваявалі лепшыя сцэны свету, выставачнымі праектамі, інтэрактыўнымі праграмамі для дзяцей.


У фае Вялікага тэатра Беларусі ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з выставамі: «Гісторыя Новасібірскай вобласці», тэатральных касцюмаў, карцін, убачыць шкілет маманта.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі. Новасібірскую вобласць прадстаўляла вялікая дэлегацыя на чале з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым.

Прысутныя змаглі пазнаёміцца з творчасцю Новасібірскага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, дзяржаўнага акадэмічнага Сібірскага рускага народнага хору, з танцавальнымі выступамі салістаў Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета: Мікіты Мухіна, Міхаіла Ліфенцева, Дар’і Шувалавай, Мікалая Мальцава, Лізаветы Анашынай; салістаў Новасібірскага музычнага тэатра Аліны Шайхеевой, Міхаіла Полубоярцева, Артура Рэвенка.

Падчас правядзення Дзён культуры ў Беларусі расійскія артысты выступяць таксама ў Брэсце і ў Віцебску.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.