Вы тут

Кітаец стварае творы мастацтва з каранёў дрэў


Лю Сысі з горада Ічунь — майстар карняпластыкі, віду разьбы па каранях дрэў, тэхніка якой адносіцца да аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Цзянсу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У некалькі этапаў — ад выбару матэрыялу і мадэлявання да апрацоўкі матэрыялу і шліфоўкі — карані дрэў знаходзяць новае жыццё і становяцца сапраўднымі творамі мастацтва. Лю Сысі выразае фігуркі людзей, птушак, звяроў, кветкі, рыб і казурак. Паводле яго слоў, стварэнне такіх работ займае шмат часу і патрабуе пэўнага майстэрства выканання. Акрамя гэтага, майстры карняпластыкі праводзяць шмат часу ў адзіноце, цалкам апускаючыся ў творчы працэс.

Лю Сысі навучае свайму рамяству ўжо больш за 40 гадоў, многія з яго вучняў сталі майстрамі, пайшлі па шляху свайго настаўніка. Апроч занятку разьбой Лю Сысі часта выступае ў школах. Дзякуючы яму ўсё больш людзей даведаюцца аб карняпластыцы і адкрываюць для сябе гэты незвычайны від традыцыйнага мастацтва.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.