Вы тут

У Нанніне прадставілі звыш 1,6 тысячы новых сартоў агародніны


У горадзе Наннін, што ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне (Паўднёвы Кітай), праходзіць ЭКСПА Кітай—АСЕАН. На мерапрыемстве прадставілі 1658 новых сартоў агародніны са 123 навукова-даследчых устаноў і прадпрыемстваў па ўсёй краіне, у тым ліку 47 замежных сартоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2017 годзе ў Нанніне прайшла першая агароднінная выстава Кітай-АСЕАН. Сёлетняе мерапрыемства паспяхова праводзіцца ўжо сёмы раз, і за гэтыя гады было выведзена і прадстаўлена 7734 новыя сарты агародніны. У Паўднёва-Заходнім Кітаі гэта адна з найбольш наведвальных буйных выстаў свежай гародніны з найбольшай колькасцю экспанатаў. 

Сёлетняе ЭКСПА працягнецца да 10 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.