На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў «Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў з драўніны», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, праектам прадугледжваецца ўвядзенне ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у краіну шэрагу тавараў тэрмінам на 6 месяцаў шляхам выдачы ліцэнзіі.
Тавары, у дачыненні да якіх уводзіцца часовае ліцэнзаванне ўвозу ў Беларусь, — гэта пліты драўняна-стружкавыя і пліты з арыентаванай габлюшкай (OSB); пліты драўнянавалакністыя; драўляныя вокны, гаўбечныя дзверы і іх рамы, парогі; папера і кардон шматслойныя з усімі беленымі пластамі; скрыні і скрынкі з гафрыраванай паперы або гафрыраванага кардона; мяшкі і пакеты з паперы; мэбля драўляная для сталовых і жылых пакояў.
Дакумент распрацаваны з мэтай падтрымкі беларускага вытворцы, стварэння спрыяльных умоў для развіцця новай імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай айчыннай вытворчасці, павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, змяншэння прытоку імпартнай прадукцыі ў Беларусь.
Арганізатар грамадскага абмеркавання — канцэрн «Беллеспаперапрам».
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 24 мая па 3 чэрвеня.
Прэв’ю: БелТА
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.