Вы тут

Двое жыхароў Мінскай вобласці затрыманыя за распаўсюд наркотыкаў


Супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы АМАП затрымалі на месцы злачынства двух жыхароў Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


У схованках, якія 24-гадовы фігурант і яго 20-гадовая знаёмая абсталявалі ў лясных масівах на тэрыторыі Мінскага раёна, аператыўнікі выявілі і канфіскавалі звыш 25 г альфа PVP. 

Са слоў затрыманых, незаконную падпрацоўку яны знайшлі ў адным з мэсэнджараў. Па ўказанні куратараў фігуранты забіралі буйныя партыі наркотыкаў, дзялілі іх на дробныя дозы і раскладвалі па схованках. Яны таксама распавялі, што злачынную дзейнасць ажыццяўлялі менш за месяц, і грошы ад працадаўцаў атрымаць не паспелі.

Вядома, што затрыманыя афіцыйна не працаўладкаваныя, раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту, фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.