Вы тут

Ксілатэку БДТУ прызналі нацыянальным здабыткам Беларусі


Пастановай Савета Міністраў ад 23 мая 2024 года № 373 навуковы аб’ект «Ксілатэка ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» абвешчаны нацыянальным здабыткам. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Ксілатэка БДТУ з’яўляецца адзіным у Беларусі сістэматызаваным сходам эталонных узораў драўніны мясцовых і экзатычных драўняных раслін, якія шырока выкарыстоўваюцца для вырашэння шматпланавых задач у сферах адукацыі, фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, дзейнасці дзяржаўных арганізацый і іншых суб’ектаў гаспадарання

Згодна з Палажэннем аб навуковых аб’ектах, якія складаюць нацыянальны здабытак, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 7 снежня 1998 года № 1873, такімі аб’ектамі прызнаюцца ўнікальныя аб’екты натуральнага або штучнага паходжання, асабліва каштоўныя ў навуковых адносінах, якія не паддаюцца аднаўленню ў выпадку іх разбурэння або такія, страта якіх можа мець сур’ёзныя негатыўныя наступствы для развіцця навукі і грамадства.

Да іх могуць быць аднесены: унікальныя навуковыя калекцыі; фонды навуковай і навукова-тэхнічнай інфармацыі; даследчыя і эксперыментальныя ўстаноўкі і іх комплексы, навукова-выпрабавальныя палігоны; запаведнікі, нацыянальныя паркі, батанічныя сады, дэндрарыі, асобныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты; іншыя ўнікальныя аб’екты агульнанацыянальнай значнасці.

Пастанова № 373 прынята ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 1998 года № 436 «Аб навуковых аб’ектах, якія складаюць нацыянальны здабытак».

Прэв’ю: БДТУ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.