Вы тут

Вадзіцелі з 25 мая па 5 чэрвеня павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар


У Беларусі з 25 мая па 5 чэрвеня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага — дзеці!». Пра гэта БелТА паведамілі ў Галоўным упраўленні ДАІ МУС.


Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў. У дні яе правядзення транспартныя сродкі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні растлумачальнай работы з дарослымі.

Як адзначылі ў ДАІ, у сярэднім 60% непаўналетніх атрымліваюць траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях з мая па верасень.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае бацькам аб неабходнасці перавозіць дзяцей у аўтамабілі толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах, якія адпавядаюць росту і вазе дзіцяці, а таксама асабістым прыкладам навучаць правілам бяспечных паводзін на дарозе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.