Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br2182,5


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку склала Br2182,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br2942,7. У Мінскай вобласці яна склала Br2165,1, Брэсцкай — Br1917,6, Гродзенскай — Br1999,6, Гомельскай — Br1981,5, Віцебскай — Br1840,7 і Магілёўскай — Br1815,7.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5402,6, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3803,8, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — Br2649,1.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».