Вы тут

Літоўца, які абвінавачваецца ў згвалтаванні падлетка, экстрадзіравалі з Беларусі


З Беларусі экстрадавалі 35-гадовага грамадзяніна Літвы, якога шукаў Інтэрпол за згвалтаванне непаўналетняй, паведамляе прэс-служба МУС.

Злачынства ён учыніў 7 красавіка 2020 года: знаходзячыся ў алкагольным ап’яненні, згвалтаваў непаўналетнюю і прычыніў ёй цялесныя пашкоджанні. Фігурант у той жа дзень паспрабаваў учыніць такія ж злачынныя дзеянні ў адносінах да іншага падлетка. Давесці задуманае да канца яму перашкодзіў гаспадар жылля, які стаў на абарону дзяўчынкі.

Па каналах Інтэрпола была атрымана інфармацыя аб магчымым знаходжанні злачынца на тэрыторыі Беларусі. Месцазнаходжанне мужчыны ўстанавілі. Яго затрымалі ў аграгарадку Беняконі Воранаўскага раёна.

Генеральная пракуратура правяла праверку, па выніках якой прынялі рашэнне перадаць мужчыну, якога шукалі, Літве. Экстрадыцыя адбылася ў пагранічным пункце пропуску «Каменны Лог» («Мядзінінкай»).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».