Вы тут

«Расатам» гатовы пры неабходнасці пабудаваць у Беларусі другую АЭС


«Расатам» гатовы пры неабходнасці пабудаваць у Беларусі другую АЭС, заявіў журналістам генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў, перадае БелТА.


«Мы гатовы гэта зрабіць. Пытанне толькі тэхнічнага аблічча і месца размяшчэння будучага блока», — заявіў Аляксей Ліхачоў.

«Мы ведаем пажаданні Аляксандра Рыгоравіча прадоўжыць будаўніцтва. У любым выпадку мы гатовы гэта зрабіць. Пытанне толькі тэхнічнага аблічча і месца размяшчэння будучага блока», — сказаў Аляксей Ліхачоў.

Паводле яго слоў, у гэтым пытанні бакі павінны спачатку прыняць рашэнне аб тэрмінах, эканамічнай мадэлі гэтага праекта.

«Нашы беларускія партнёры добра адчулі смак атамнай электрычнасці. Рэзка вырасла энергаспажыванне ў Беларусі. Я так разумею, Беларусь не збіраецца спыняцца, рухаючыся ў гэтым напрамку», — заўважыў кіраўнік «Расатама».

Аляксей Ліхачоў удакладніў, што па пытанні размяшчэння новых блокаў «Расатам» абсалютна кліентаарыентаваны: «Як урад Беларусі сумесна з нашым Мінэнерга вырашыць — дзе, у якія тэрміны, у якіх магутнасцях, па якой эканамічнай схеме будзе рэалізаваны праект, — так мы і будзем гэта рашэнне выконваць».

Ён таксама расказаў, што цяпер абодва блокі БелАЭС працуюць на 100 працэнтах намінальнай магутнасці, заўваг па іх рабоце няма. Забяспечаны неабходны нагляд, каб гарантаваць бяспечную працу станцыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.