Вы тут

Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных


Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота БелТА

У бліжэйшыя дні для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць апошнія званкі. Атэстаты выпускнікі атрымаюць 14 чэрвеня, тады ж адбудуцца і выпускныя вечарыны.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку ва ўсіх месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, а таксама дарожную бяспеку паблізу ад навучальных устаноў. Пад асаблівы кантроль возьмуць і месцы масавага знаходжання грамадзян: паркі, скверы, набярэжныя. Галоўная задача — папярэдзіць учыненне правапарушэнняў і здарэнні, у тым ліку звязаныя з распіццём алкаголю.

У МУС адзначылі, што бацькі таксама павінны пракантраляваць, дзе і як пасля ўрачыстых мерапрыемстваў будуць бавіць час іх дзеці.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.