Вы тут

На лінію КДК па сацстандартах у ЖКГ паступілі 123 паведамленні


Падведзены вынікі гарачай лініі па пытанні забеспячэння дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы ЖКГ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.


Фота БелТА

На працягу двух дзён (17-18 мая) на кароткі нумар Камітэта дзяржкантролю 191 прынята 123 паведамленні па розных пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з якіх 47 датычыліся невыканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы ЖКГ.

Найбольшая колькасць паведамленняў у частцы невыканання сацстандартаў паступіла па ўдзельнай вазе асветленых вуліц, нарматыву тэмпературы гарачай вады, удзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём.

Акрамя таго, грамадзяне паведамлялі аб выпадках абмежавання падачы гарачай вады, невыканання нарматыву ацяплення жылых памяшканняў, абмежавання доступу да цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння.

Па ўсіх паведамленнях грамадзян Камітэтам дзяржкантролю ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і прадпрыемствамі ЖКГ будзе забяспечана прыняцце неабходных мер рэагавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.