Вы тут

Як выбраць сярод зяленіва «чэмпіёнаў» па карыснасці?


Увесну з’яўляецца магчымасць разнастаіць свой рацыён першымі зялёнымі раслінамі. Як выбраць сярод іх «чэмпіёнаў» па карыснасці, і каму яны супрацьпаказаны, расказала інструктар-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юлія Клімчанка.


Фота з адкрытых крыніц

Пятрушка

Выкарыстанне яе ў кулінарыі — выдатны спосаб палепшыць смак і знешні выгляд стравы без дадання ў яго солі. Багатая пятрушка вітамінам D, фалійнай, аскарбінавай кіслатой, а таксама такімі мікраэлементамі, як кальцый, цынк, фосфар, жалеза і магній. Даследаванні паказалі, што ўжыванне пятрушкі дапамагае зменшыць узровень цукру ў крыві, паляпшае здароўе сэрца, нырак. Гэтае зяленіва спрыяльна ўплывае на дзейнасць шчытападобнай залозы, палавую сістэму і страўнікава-кішэчны тракт. Да таго ж падтрымлівае здароўе касцей і валодае антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі. 

Незаменная пятрушка для жаночай прыгажосці. Маскі з гэтай травы спрыяюць разгладжванню маршчын, танізіруюць скуру, сілкуюць і ўвільгатняюць, а таксама дапамагаюць асвятліць вяснушкі і пігментныя плямы. 

Зялёная цыбуля

У яе шмат разнавіднасцяў, і усіх аб’ядноўвае ўнікальны склад. Пёры лука багатыя вітамінамі С, Е, D, утрымліваюць кальцый, магній, фтор, серу. Гэтае свежае зяленіва выкарыстоўваецца для прафілактыкі прастудных захворванняў, паляпшае страваванне, крыватвор. Уключэнне маладых пёраў цыбулі ў рацыён станоўча ўплывае на работу жаночай і мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы, умацоўвае зубы, пазногці, валасы.

Варта памятаць: ужыванне свежай цыбулі ў вялікіх колькасцях можа выклікаць паленне і непрыемныя адчуванні ў страўніку, павысіць кіслотнасць страўнікавага соку.

Чарамша

Вострае яе лісце дабратворна ўплывае на абмен рэчываў, перашкаджае назапашванню «дрэннага» халестэрыну, зніжае крывяны ціск і мае супрацьпрастудны эфект. Ужыванне чарамшы паляпшае апетыт, работу стрававальнага тракту.

З-за раздражняльнага дзеяння на слізістую абалонку страўніка і кішэчніка чарамшу не варта ўжываць пры вострых захворваннях СКТ і абвастрэнні хранічных, такіх як халецыстыт, панкрэатыт, эрозіі і язва страўніка.

Варта памятаць, што дзікарослая чарамша (мядзведжая цыбуля) занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На збор гэтай расліны накладзена забарона. Можна выкарыстоўваць чарамшу, вырашчаную на прысядзібных участках.

Шчаўе

Яго завуць «вясновым каралём», і нездарма: шчаўе — адзін з «чэмпіёнаў» сярод гародніны па ўтрыманні вітамінаў групы В, выдатная крыніца кальцыю, жалеза, клятчаткі. Ужыванне расліны дапаможа пазбавіцца ад застояў лішняй вадкасці, палепшыць страваванне, наладзіць стул. Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітамінаў групы В, гэта ліставая гародніна дапамагае супрацьстаяць стрэсам і бяссонніцы, паднімае настрой і супакойвае. Шчаўе — добры агульнаўмацавальны сродак, таму эксперты часта раяць уключаць яго ў рацыён вясной, калі вітамінаў не хапае.

Не рэкамендуецца ўжываць шчаўе пры нырачнакаменнай хваробе, падагры, пры парушэннях солевага абмену, запаленчых захворваннях нырак, кішэчніка. Ён таксама проціпаказаны пры гастрыце з падвышанай кіслотнасцю, язве страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Гатуем з першага зяленіва

Зяленіва можа ўжывацца як свежым, так і пасля тэрмічнай апрацоўкі. Камбінуючы інгрэдыенты, вы атрымаеце мноства розных салатаў. Для запраўкі можна выкарыстоўваць алеі, ёгурт, смятану, лімонны сок, бальзамічны і вінны воцат.

Пры драбненні ў блэндэру з гароднінай можна прыгатаваць карысны кактэйль. Дадаюць зяленіва ў розныя начынні для піражкоў, фаршыраваную гародніну, амлеты, запяканкі, соўсы, супы.

Нарыхтаваць першыя расліны на зіму можна, замарозіўшы іх, высушыўшы або засаліўшы. А таксама прыгатаваць некалькі варыяцый карыснай зялёнай пасты ці соусаў. Гэтыя карысныя прадукты будуць цешыць вас сваім смакам і водарам аж да наступнага сезону.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.