Вы тут

Лукашэнка: На перагаворах з Пуціным прынята рашэнне па пытаннях паставак у Беларусь нафты і газу


Неабходна канчаткова ўзгадніць з Расіяй умовы паставак нафты і газу ў Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае БелТА.


Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ад энергетычнай сферы залежаць рытмічная работа прамысловасці, кошт канчатковай прадукцыі. «Неабходна канчаткова ўзгадніць умовы паставак нафты і газу ў Рэспубліку Беларусь. Мы абмяркоўваем гэта не першы год і сёння Уладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне», — заўважыў Прэзідэнт.

Таксама Беларусь гатова прадаўжаць работу з расійскімі кампаніямі ў сферы атамнай энергетыкі. Вопыт узвядзення Беларускай АЭС адкрыў новыя магчымасці для далейшага асваення гэтых тэхналогій, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і нават сумеснага будаўніцтва такіх аб'ектаў у трэціх краінах. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.