Вы тут

Лукашэнка заклікае аператыўна завяршыць фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным аператыўна завяршыць фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае БелТА.


Фота БелТА

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у сферы прамысловасці бакі плануюць прадоўжыць канкрэтную работу па рэалізацыі сумесных імпартазамяшчальных праектаў у мікраэлектроніцы, машынабудаванні, станкабудаванні, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. «Інакш кажучы, у напрамках, якія забяспечваюць дасягненне мэт тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі нашых дзяржаў. Усе рашэнні мы з вамі, Уладзімір Уладзіміравіч, прынялі. Урады павінны ў сціслыя тэрміны іх рэалізаваць», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Перш за ўсё неабходна аператыўна завяршыць фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Ад гэтага выйграюць абодва бакі», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

У гэтай сувязі ён адзначыў, што многія канвееры на прадпрыемствах Беларусі і Расіі працуюць на кампанентах адзін аднаго. «На заканадаўчым узроўні не павінна быць ніякіх ахоўных мер ад сваіх партнёраў. Абараняцца трэба ад тых, хто ўвёў супраць нас санкцыі», — сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.