Вы тут

Лукашэнка: Нашы сустрэчы з Пуціным — гэта на 90% пытанні бяспекі і абароны


Пытанні бяспекі і абароны — асноўная тэма сустрэч лідараў Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Мы ўвесь час не проста абмяркоўваем пытанні бяспекі і абароны нашых дзяржаў — у нас створана сумесная групіроўка па абароне Саюзнай дзяржавы. Мы трымаем у поле зроку ўсё тое, што адбываецца на нашых граніцах. Мы гэта бачым і ведаем, пачынаючы ад выбудоўвання розных агароджаў і нагнятання істэрыі вучэннямі, якія праводзяцца паблізу нашых граніц. Бяспекі мы надаем першарадную ўвагу, і многія нашы сустрэчы працэнтаў на 90, а можа, нават больш — гэта пытанні бяспекі і абароны, за выключэннем цяперашняй сустрэчы, дзе мы шмат часу — нават больш, чым пытаннях бяспекі, — удзялілі эканоміцы, таму што ў аснове бяспекі ляжыць у тым ліку эканоміка», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.