Вы тут

Пуцін: Мы да бяспекі Беларусі ставімся гэтак жа, як і да бяспекі Расіі


Расія ставіцца да бяспекі Беларусі гэтак жа, як і да сваёй бяспекі. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, перадае БелТА.


Фота БелТА

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расія рэгулярна праводзіць вучэнні стратэгічных і нестратэгічных ядзерных сіл стрымлівання. Цяпер, пасля размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі, да гэтых трэніровак прыцягнуты і беларускія саюзнікі.

«Мы да бяспекі Беларусі ставімся гэтак жа, як і да бяспекі Расійскай Федэрацыі. Гэта ключавы элемент нашага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы», — падкрэсліў ён.

Расійскі лідар таксама звярнуў увагу, што Расія поўнасцю выконвае міжнародныя абавязацельствы ў галіне ядзерных узбраенняў. «Тут няма нічога, што мы б парушылі. І няма нічога незвычайнага ў параўнанні з працай таго ж блока НАТА: там рэгулярна праходзяць такія ж вучэнні, да якіх прыцягваюцца краіны НАТА, на тэрыторыі якіх размешчана тактычная амерыканская ядзерная зброя. З прыцягненнем іх вайскоўцаў. Баявых самалётаў і іншых сродкаў дастаўкі», — адзначыў Прэзідэнт.

«У нас усё адбываецца ў планавым парадку, мы нічога не нагнятаем. Але ўсё павінна быць адпрацавана: гэта такая сфера, дзе нельга дапусціць ніякіх ні збояў, ні памылак, ні нясланасці», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.