Вы тут

Беларусь і Расія дамовіліся выпрацаваць алгарытм збліжэння цэн на газ


Беларусь і Расія дамовіліся выпрацаваць алгарытм збліжэння цэн на газ. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой па выніках перагавораў лідараў дзвюх краін у Мінску, перадае БелТА.


Фота БелТА

З боку Беларусі і Расіі падпісаны планы мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады. І, паводле слоў пасла, на перыяд да 2026 года «ўсе пытанні ў газавай сферы вырашаны», у тым ліку па адным з найбольш адчувальных — цэнаўтварэнні.

А вось умовы на перыяд пасля 2026 года абмяркоўваюцца бакамі зараз. «Пасля 2026 года (ужо пра гэта ідзе на сённяшні дзень размова) якія будуць прынцыпы цэнаўтварэння на прыродны газ і на расійскую нафту. З’явіўся шэраг новых, дадатковых момантаў, якія патрабуюць адпрацоўкі на ўзроўні экспертаў. Але глабальна прэзідэнтамі пастаўлена задача ў адпаведнасці з планамі, якія яшчэ ў студзені былі падпісаныя, каб мы на ўзроўні ўрада гэтыя пытанні даціснулі», — сказаў Дзмітрый Крутой.

«З 2026-га ў рамках падпісаных асноўных напрамкаў (і прадугледжаных там падыходаў да цэнаўтварэння. — Заўв. БелТА) ад дасягнутага ўзроўню мы павінны выпрацаваць канчаткова алгарытм збліжэння ў расійскіх рублях цаны на прыродны газ (збліжэння цэн на газ для Беларусі з унутрырасійскімі цэнамі на яго. — Заўв. БелТА)», — удакладніў пасол.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.