Вы тут

Лукашэнка: Беларусь нацэлена на паглыбленне дружалюбных адносін з Іарданіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу ІІ з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

Беларусь высока ацэньвае намаганні Іарданіі па падтрыманню міру і стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і вітае ініцыятывы Караля Абдалы ІІ па захаванню бяспекі ў краіне і суседніх дзяржавах, падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы нацэлены на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых адносін з вашай краінай і развіццё ўсебаковага беларуска-іарданскага супрацоўніцтва, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Перакананы, з улікам значнага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей у сферах агульнай цікавасці мы зможам адкрыць новую старонку ў адносінах Мінска і Амана".

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць каралеўства, а народу Іарданіі — працвітання і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.