Вы тут

Як развіваюцца беларуска-расійскія адносіны, чаму УНС — гэта зброя і на што людзям у пагонах трэба звярнуць увагу


Рабочы графік Прэзідэнта штодтыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця. 


Фота БелТА

1. «Нягледзячы ні на што, Мінск і Масква захоўваюць курс на ўзмацненне інтэграцыі. Мы падтрымліваем адзін аднаго і будзем падтрымліваць па ўсіх напрамках», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У плоскасці міжнароднага супрацоўніцтва мінулы тыдзень быў прысвечаны супрацоўніцтву з найбліжэйшым партнёрам — Расійскай Федэрацыяй. Тыдзень пачаўся сустрэчай Прэзідэнта з губернатарам Магаданскай вобласці Сяргеем Носавым. Пакуль супрацоўніцтва недастаковае, на гэта звярнулі ўвагу абодва бакі. Але адлегласць у 11 тысяч кіламетраў не перашкода, адпаведныя дамоўленасці ўжо дасягнуты. Імпульс гэтаму супрацоўнітву надасць і афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які праходзіў у чацвер і пятніцу. Падчас перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі найважнейшыя пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах: прамысловасць, энергетыка, транспарт, лагістыка, міжрэгіянальнае ўзаемадзення. Кіраўнікі дзяржаў сышліся на меркаванні, што сёння ў адносінах Расіі і Беларусі няма нявырашаных пытанняў, падыходы вывераныя і адпрацаваныя. «Узровень узаемадзеяння і даверу паміж нашымі краінамі ва ўсіх сферах сапраўды беспрэцэдэнтны. Мы можам упэўнена канстатаваць, што эканомікі Беларусі і Расіі дынамічна развіваюцца, нягледзячы на розныя перашкоды», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. 

2. «Мы нічога асаблівага не робім. Мы рыхтуемся, трэніруемся. Мы павінны быць гатовыя. Свет нестабільны, небяспечны. Нам нельга прапусціць гэты ўдар, як гэта было ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Мы не дапусцім гэтага, яны павінны пра гэта ведаць. Але мы не нагнятаем абстаноўку: нам вайна не патрэбна. Мы сёння гаварылі толькі аб мірных перспектывах. Але порах трымаем сухім — нічога асаблівага», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы па просьбе журналістаў вучэнні па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Уладзімір Пуцін пагадзіўся з калегам у тым, што ў гэтых вучэннях няма нічога незвычайнага. Ён адзначыў, што блок НАТА рэгулярна праводзіць такія ж вучэнні.

3. «УНС — гэта палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках, калі трэба будзе правесці пазачарговы сход. Гэта рашэнні толькі стратэгічнага характару — не платы і не дахі, нават не балконы. Але ў той жа час мы не можам ад людзей адмахвацца. Таму з дэлегатамі трэба ўстанавіць такую сувязь, каб, маючы зносіны з імі, мы маглі давесці для вырашэння той і ці іншы зварот нашых людзей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклады намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята Валерыя Міцкевіча. Пасяджэнне УНС у новым канстутыцыйным статусе прайшло месяц таму, усе арганізацыйныя і кадравыя пытанні вырашаны. І цяпер дэлегатаў і кіраўніцтва чакае штодзённая крапатлівая праца, неабходная для таго, каб узважана і правільна вырашаць пытанні стратэгічнага характару.

4. «Мы бачым, якая сучасная вайна. Мы ўжо высновы для сябе зрабілі. Мы ўжо зразумелі, што такое міны і мінныя загароды, якія мы хацелі калісьці па ўказцы захаду знішчыць. Дзякуй богу, захавалі. Мы ведаем, што такое контрбатарэйная барацьба. І асабліва разумеем, што ў сучасных умовах без беспілотных лятальных апаратаў ваяваць немагчыма. А таксама без сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, якая павінна ўздзейнічаць эфектыўна і на беспілотныя лятальныя апараты, і ўвогуле на іншыя сучасныя ўзбраенні. Мы пра казалі, вам давядзецца грунтоўна гэтым заняцца» — сказаў Прэзідэнт, прызначаючы Паўла Муравейка на пасаду начальніка Генеральнага штаба. Па яго словах, сёння развіваць Узброеныя сілы трэба так, як гэта рабілі раней — вывучаючы ўсё, што адбываецца навокал. Пры гэтым, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў хлусня — гэта непрымальна, і ўвогуле, «у Беларусі немагчыма падфарбаваць абстаноўкі ці яшчэ нешта». На мінулым тыдні Прэзідэнт неаднаразова звяртаў увагу на гэты аспект. Падчас кадравых прызначэнняў у органах дзяржаўнай бяспекі ён падкрэсліў, што ў Беларусі не павінна быць ніякага крышавання і схаваннага мышкавання. «Крышаванне, калі яно ёсць, будзе вельмі моцна ўдараць па нашых людзях. Дзікая драбната «я табе дапамагу, ты мне чагосьці дасі, ты мне — я табе» — гэтага ў Беларусі быць не павінна», — паставіў задачу беларускі лідар.

5. «Мы не павінны людзям перашкаджаць працаваць, — заявіў Прэзідэнт. — Але калі нехта заслугоўвае таго, каб яго праверылі, яго трэба правяраць столькі, колькі патрэбна. І плачы, і стогны тут абсалютна недарэчныя. Вы, кантрольныя, праваахоўныя органы, павінны ставіцца да нашых прадпрыемстваў як да сваіх дзяцей. Яны нас кормяць. Таму нельга ім перашкаджаць працаваць. Сістэма павінна быць выбудавана і павінна працаваць» — такія задачы Прэзідэнт паставіў перад органамі дзяржаўнага кантролю. Па яго словах, ніякага ціску на прадпрыемствы, арганізацыі, суб’екты гаспадарання, людзей быць не павінна. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што мэта дзяржаўнага кантролю — не пакаранне нядбайных суб’ектаў гаспадарання, а павышэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў і арганізацый. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.