Вы тут

Клятва на вернасць Радзіме. Новае папаўненне прыме ваенную прысягу ў гарнізонах краіны


У ваенных гарнізонах краіны новае папаўненне прыме ваенную прысягу, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.


Фота БелТА

Клятву на вернасць Радзіме вымавяць тысячы маладых людзей, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. «З іх каля 2,5 тыс. чалавек — у 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў», — паведамілі ў ведамстве.

Міністр абароны Віктар Хрэнін прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у 72-м АУЦ.

Па традыцыі цырымонія ваеннай прысягі пройдзе ўрачыста, у прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.