Вы тут

Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах і ўзмацненні ветру 25 мая


Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах і ўзмацненні ветру на сёння, 25 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.


Фота БелТА

Па прагнозах, сёння ў асобных раёнах па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы з магчымым узмацненнем ветра, парывамі 15-18 м/с.

Разам з тым пры такіх умовах магчымы рызыкі такіх фактараў небяспекі, як абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненне лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. Пры моцных парывах вятрах могуць быць пашкоджаны слаба ўмацаваныя канструкцыі, таксама не выключаецца падзенне дрэў.

Згодна са звесткамі Белгідрамета, чакаецца пераменная воблачнасць, па заходняй частцы краіны — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў гэты майскі дзень прагрэецца да плюс 27 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.