Вы тут

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях краіны


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях краіны. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота БелТА

Па дадзеных на раніцу 25 мая, забароны і абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Так, абмежавальныя меры ўведзены на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў большасці раёнаў астатніх.

Паводле звестак інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, застаюцца некалькі «зялёных» раёнаў, дзе дазволена наведванне. Гэта Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, Лунінецкі — Брэсцкай, Лельчыцкі і Хойніцкі — Гомельскай, а таксама Слуцкі, Валожынскі, Маладзечанскі і Мядзельскі — Мінскай.

У ведамстве нагадалі, што ўвядзенне забароны на наведванне лясоў — мера, накіраваная на гарантаванне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. Згодна з Лясным кодэксам, рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне ляснога фонду ў пажаранебяспечны сезон прымаецца мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі пры пагрозе ўзнікнення лясных пажараў. Пры гэтым ключавым фактарам пры прыняцці такога рашэння з’яўляюцца ўмовы надвор’я: тэмпература, адсутнасць ападкаў, вятры і г.д. Як правіла, меры абмежавальнага характару ўводзяцца, калі стаіць спякотнае, сухое надвор’е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа ўзнікнуць ад найменшай іскры. Увядзенне забароны мае на ўвазе поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, падкрэслілі ў Мінлясгасе.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.