Вы тут

Уначы навальніцы, а днём да +28°С чакаецца ў Беларусі 26 мая


Месцамі дажджы з навальніцамі і да 28 градусаў цяпла прагназуецца на 26 мая ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

Паводле звестак Белгідрамета, у нядзелю, 26 мая, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы магчымы няўстойлівы слабы вецер, днём — усходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпературны мінімум у начны час — плюс 10-16 градусаў, па паўднёвым усходзе — 7-9 градусаў цяпла. Максімальна днём паветра прагрэецца да плюс 24-28 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.