Вы тут

Галацкую вежу адкрылі ў Стамбуле пасля рэстаўрацыі


Галацкую вежу, якая лічыцца адной з самых вядомых славутасцяў і сімвалаў Стамбула, сёння адкрылі для наведвальнікаў пасля рэстаўрацыі знешняга фасада і шпіля, інфармуе ТАСС са спасылкай на міністэрства турызму Турцыі.


Фота БелТА

Вежа вышынёй 67 м знаходзіцца ў аднайменным раёне турэцкага мегаполіса. Яе поўнасцю закрылі для наведвання ў лютым, а ў сувязі з рэстаўрацыяй шпіля з лістапада 2023 года — восьмы паверх. Таксама праводзіліся работы па ўмацаванні яе сейсматрываласці.

Рэстаўратары ўлічылі многія нюансы. Напрыклад, на вежы захавалі каля 400 гнёздаў пералётных птушак. «Рэстаўрацыйныя работы былі арганізаваны такім чынам, каб абараніць нашу культурную спадчыну, гнёзды стрыжоў і прымаць наведвальнікаў. У іх удзельнічалі прафесійныя альпіністы. Галацкая вежа з 25 мая зноў адкрываецца для наведвальнікаў, за гадзіну ў яе кантралюема будуць дапускацца максімум 100 чалавек», — падкрэслілі ў ведамстве.

Да гэтага капрамонт вежы, збудаванай у 1349 годзе і названай Хрыстовай, праводзілі ў 1964-1967 гадах.

Як адзначылі ў мэрыі Стамбула, у 2022 годзе гэты аб’ект наведалі звыш 1,2 млн. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.