Вы тут

Сустракаем «Цыркалета» ў Белдзяржцырку


Новая праграма, прысвечаная самай яркай і цёплай пары года пад назвай «Цыркалета» пачынаецца ў Беларускім дзяржаўным цырку. Чым жа тамака будуць здзіўляць гледача?


Сама па сабе «Цыркалета» даволі размаўлялая назва, якая складаецца з двух ключавых слоў «цырк» і «лета». 
— Наша задача паставіць такі знак роўнасці паміж імі, таму што цырк — гэта цяпло, фарбы, адпачынак, забаўкі. Ну і лета якраз такая пара года, якая размяшчае да ўсяго гэтага. — адзначыў мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас.

Таксама ён дадаў, што праграма будзе вельмі насычанай і збалансаванай з вельмі добрымі пазітыўнымі клоўнамі. 
— У ёй шмат розных нумароў, у тым ліку і экстрэмальных. Трэба сказаць, што таксама шмат жывёлін. Папугаі, якіх вельмі любіць наш беларускі глядач, цудоўныя тыгры. Думаю, гэта будзе цвік праграмы, — заключыў Вітаўтас Грыгалюнас.

Атракцыён пад назвай «Тыгры-шоу» прадставяць заслужаныя артысты Расіі Карына і Артур Багдасаравы. Дуэт брата і сястры існуе 30 гадоў і з’яўляецца дастойным працягам вядомай цыркавой дынастыі Расіі. Іх нумар з удзелам усурыйскіх тыграў збірае аншлагі ў розных краінах свету.

— Нашы гледачы ўжо прывыклі, што тыгры крыху гламурныя, паўхатнія. Гэта зусім іншыя тыгры. Яны рыкаюць, пратэстуюць, нават спрабуюць замахнуцца. Вядома, усё гэта трошкі гуляючы, але тым не менш, — дадаў Вітаўтас Грыгалюнас.

Нікога не зможа пакінуць абыякавым і «Шоу папугаяў» пад кіраўніцтвам Алега Хоціма.

— У нумары будуць удзельнічаць 8 папугаяў і 1 птушка-насарог. Буду здзіўляць гледачоў іх прыгажосцю, інтэлектам, кемлівасцю, палётамі, — падзяліўся ён.

Яшчэ адзін дзіўны нумар прапануюць артысты з Манголіі. Яны ўпершыню ў Беларусі за ўсю гісторыю цыркавога супрацоўніцтва. Прыехалі з унікальным нумарам «Акрабаты на падвойным трампліне» пад кіраўніцтвам Эрдэне Нягруй. У цырку запэўнілі, што такога няма нідзе ў свеце і што артысты вырашыліся на засваенне чагосьці абсалютна новага.
Па папярэдняй інфармацыі наведацт «Цыркалета» можна да 4 жніўня.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».