Вы тут

У Беларусі за студзень-красавік пасля капрамонту ўведзена больш за 260 тыс. кв. м жылля


У Беларусі за студзень-красавік пасля капрамонту ўведзена больш за 260 тыс.кв. м жылля. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


У гэтым годзе ў рамках рэалізацыі падпраграмы «рамонт жылля» дзяржпраграмы «камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» неабходна ўвесці пасля капітальнага рамонту 3 667, 4 тыс.кв. м агульнай плошчы жылых дамоў.

У МЖКХ адзначылі, што за чатыры месяцы 2024 года ў цэлым па Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю пасля капрамонту 264,9 тыс.кв. м агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 7,2% ад гадавога задання. «Па выніках працы за першае паўгоддзе павінен быць забяспечаны ўвод у эксплуатацыю 1 081 тыс.кв. м жылля», — падкрэслілі ў ведамстве.

На месцах працягваюцца мерапрыемствы планаў па добраўпарадкаванні і належным утрыманні прыдамавых тэрыторый населеных пунктаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.