Вы тут

Аб’ём вытворчасці дадзеных у Кітаі склаў амаль 33 зэтабайта


У мінулым годзе ў Кітаі было выраблена 32,85 зэтабайта (зэтабайт роўны трыльёну гігабайт) дадзеных, што на 22,4 працэнта больш у гадавым параўнанні. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным падчас сёмага саміту па будаўніцтве лічбавага Кітая ў горадзе Фучжоў (правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай), перадае «Сіньхуа».


Згодна з дакладам аб даследаванні нацыянальных рэсурсаў дадзеных за 2023 год, у летась у Кітаі назіраўся выбухны рост вытворчасці неструктураваных дадзеных. Хуткае развіццё тэхналогій 5G і штучнага інтэлекту, а таксама паўсюднае выкарыстанне «разумных» прылад у значнай ступені спрыялі павелічэнню агульнага аб’ёму дадзеных за кошт стварэння кантэнту і аўдыёвізуальных медыя.

Што да захоўвання дадзеных, то летась сукупны аб’ём сховішчаў дадзеных у Кітаі дасягнуў 1,73 зэтабайта, а каэфіцыент выкарыстання аб’ёму памяці павялічыўся да 59 працэнтаў. Згодна з дакладам, да канца мінулага года аб’ём вылічальных магутнасцей у больш як 2200 вылічальных цэнтрах па ўсёй краіне вырас прыкладна на 30 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Рэзка павялічыўся попыт на вылічальныя магутнасці для навучання вялікіх мадэляў, прычым рост запатрабаванняў назіраецца ў такіх сектарах, як навуковы, урадавы, фінансавы і прамысловы.

У дакладзе таксама адзначаецца, што кіраванне рэсурсамі дадзеных і іх выкарыстанне ў Кітаі ў цэлым знаходзяцца на пачатковым этапе, а такія праблемы, як недастатковая эфектыўнасць прадастаўлення дадзеных, захоўваюцца.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.